БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Калі ЗША спатрэбіцца, Беларусь гатовая дапамагчы ў мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне

14.10.2025 / 12:10

Nashaniva.com

Беларусь гатовая прыняць удзел у мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне, калі гэта будзе запатрабавана з боку ЗША. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка падчас нарады, прысвечанай глабальнай міжнароднай сітуацыі і развіццю беларуска-амерыканскіх адносін.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Getty Images

«Калі амерыканцы хочуць урэгуляваць канфлікт ва Украіне і бачаць там нейкую невялікую нашу ролю, мы гатовыя ў гэтым удзельнічаць», — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што афіцыйны Мінск прытрымліваецца пазіцыі: «Мір і толькі мір».

Паводле яго слоў, Украіна павінна застацца суверэннай і незалежнай дзяржавай, а вайна мусіць быць спынена як мага хутчэй. «У адваротным выпадку знікне гэтая незалежная суверэнная дзяржава», — сказаў ён.

Таксама ён заявіў, што гатовы заключыць вялікую здзелку з ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула