БЕЛ Ł РУС

Ганна Шаркунова прэзентавала новую песню

14.10.2025 / 11:18

Nashaniva.com

«Сёння я адпускаю ў свет сваю новую песню. Яна нарадзілася роўна ў той момант, калі мая крыўда на жыццё і на Неба пачала патроху сціхаць», — напісала яна.

Ганна Шаркунова прэзентавала новую песню «Быццам я маленькі». Ганна напісала музыку, словы — Уладзімір Кубышкін.

«Сёння я адпускаю ў свет сваю новую песню. Яна нарадзілася роўна ў той момант, калі мая крыўда на жыццё і на Неба пачала патроху сціхаць. І калі пытанне «Чаму?!» змянілася на «Я зразумела, дзеля чаго ўсё гэта было».

У нейкі момант я выразна ўбачыла, што ўвесь гэты час любячая, клапатлівая рука трымала маю руку і вяла туды, дзе адбываецца галоўная сустрэча ў жыцці — сустрэча з сабой.

Я нарэшце сустрэлася з той жывой, шчаслівай маленькай дзяўчынкай, якая ўмее радавацца, тварыць, гуляць у жыццё, якая закаханая ў сябе і ў кожную секунду жыцця, якая не баіцца і давярае. Безумоўна давярае свайму шляху…

Вова Кубышкін напісаў гэты тэкст пра сябе — пра чалавека, які трохі заблукаў і стаміўся, які часта адчувае сябе ў гэтым свеце самотным і маленькім. Але так атрымліваецца, што ён далёка не адзіны такі.

Шмат гадоў мы ідзем па жыцці побач, хоць і ў розных кутках планеты, і ўсе гэтыя гады Вова праз свой талент пісаць тэксты дапамагае мне выказаць тое, што жыве ў маёй душы.

Я адчуваю, што цяпер самы прыдатны час для гэтай песні. Мы ўсе адчайна маем патрэбу, каб у свеце стала святлей і цяплей. Але святло і цяпло не з’яўляюцца з ніадкуль. Толькі знутры кожнага з нас.

Люблю кожную фразу і кожную ноту гэтай песні. Вельмі веру, што і вы палюбіце», — напісала Ганна.

У 2020 годзе Ганна Шаркунова падтрымала пратэсты і напісала «Песню шчаслівых людзей». Пазней артыстка з’ехала ва Украіну, разлічваючы, што зможа вярнуцца на радзіму праз некалькі тыдняў, калі ў роднай краіне ўсё наладзіцца.

Пасля пачатку вайны Ганна эвакуявалася з Украіны разам з маленькім сынам.

Чытайце таксама:

Ганна Шаркунова прэзентавала элегійную песню пра Мінск ВІДЭА

«Мая песня сілы, мая бадзёрая штодзённая медытацыя»: Ганна Шаркунова выпусціла новы трэк

«Апакаліпсіс. Такая прыгажосць»: Ганна Шаркунова падзялілася ўражаннямі ад буры ў Дубаі

Каментары да артыкула