У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук
Матч адборачнага турніру да чэмпіянату свету па футболе, што прайшоў учора ў Кардыфе, запомніўся цікавым інцыдэнтам.
Фота: Dan Istitene/Getty Images
У другім тайме на поле выбег пацук. Бельгійцы акурат тады выйгравалі ў гасцях, і каментатары жартавалі, што пацук выбег бараніць вароты Уэльса. Лавіў яго, галкіпер бельгійцаў, Цібо Куртуа.
Што праўда, бельгійцы ўтрымалі перамогу (2:4), два галы забіў вялікі Кевін дэ Бруйне. Зборная выйшла на першае месца ў групе.
Бельгія — 14 (6 гульняў), Паўночная Македонія — 13 (7), Уэльс — 10 (6), Казахстан — 7 (7), Ліхтэнштэйн — 0 (6).
У наступным туры праз месяц Бельгія ў гасцях згуляе з Казахстанам.
Чытайце таксама:
На чэмпіянат свету па футболе выйшла зборная краіны, чый сцяг парадуе вока многіх беларусаў
Зборная Фарэраў — больш не футбольны карлік. Яны маюць чатыры перамогі ў адборы
Зборная Беларусі па футболе зноў прайграла шатландцам у адборачным матчы. Затое хоць раз забілі