У Славакіі сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі
Надзвычайнае здарэнне здарылася 13 кастрычніка паблізу населенага пункта Ябланаў-над-Турнаў.
Сутыкнуліся цягнікі, што рухаліся па маршрутах Зволен — Кошыцы і Кошыцы — Зволен. У выніку аварыі пацярпелі каля ста чалавек, двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Трох пасажыраў выратавальнікі вызвалялі з заблакаваных вагонаў.
Паводле папярэдніх даных Міністэрства ўнутраных спраў, прычынай здарэння мог стаць чалавечы фактар — адзін з машыністаў не прапусціў другі цягнік.
Чытайце таксама:
Адзін з цягнікоў з Расіі ў Беларусь затрымаўся ў дарозе
Пакуль гамяльчанка спала ў плацкарце, 82‑гадовы дзед скраў яе красоўкі
Белчыгунка прызначыла 37 дадатковых цягнікоў на восеньскія канікулы