БЕЛ Ł РУС

Цэна на срэбра ўпершыню ў гісторыі перавысіла $50 за унцыю

13.10.2025 / 16:18

Nashaniva.com

Біржавыя цэны на срэбра зноў абнавілі гістарычны максімум.

Фота: Az Jackson / Getty Images

У панядзелак, 13 кастрычніка, ф’ючарсы на срэбра з пастаўкай у снежні падаражэлі на біржы Comex на 6,03% і падняліся да $50,095 за унцыю, сведчаць даныя таргоў на 15:36.

Вышэй за адзнаку $50 унцыя срэбра паднялася ўпершыню ў гісторыі.

Цэны на срэбра ўзляцелі да новых рэкордных узроўняў пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў увядзенне з 1 лістапада пошлін на імпарт з Кітая памерам 100% звыш тых, што дзейнічаюць цяпер.

Чытайце таксама:

Цэны на золата ўпершыню ў гісторыі перавысілі адзнаку $4100 за унцыю

Каментары да артыкула