У Іўеўскім раёне пенсіянер загінуў пад коламі трактара, які незнарок запусціла ўнучка
Няшчасце здарылася вечарам 12 кастрычніка.
65‑гадовы мужчына вырашыў заправіць асабісты трактар. Ён папрасіў 13‑гадовую ўнучку ўключыць запальванне трактара, каб праверыць узровень паліва.
Аднак дзяўчынка памылкова запусціла рухавік трактара. Тэхніка адразу ж паехала наперад, а школьніца не змагла спыніць яе.
Мужчына, спрабуючы дапамагчы ўнучцы, трапіў пад кола, у выніку чаго атрымаў смяротныя траўмы, паведамляе СК.