БЕЛ Ł РУС

Праваабаронцы маюць імёны 88 затрыманых па «справе Гаюна», але арыштаваных больш

13.10.2025 / 14:13

Nashaniva.com

Затрыманні і суды па справе Гаюна працягваюцца.

«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 88 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.

Затрыманні адбываюцца да гэтага часу па ўсёй Беларусі, але большая частка — у Гомельскай вобласці.

З пачатку верасня ў «Спіс экстрэмістаў» дадалі 68 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Гэта больш чым траціна ад усіх людзей, якіх дадалі ў спіс за гэты час. Частка з гэтых людзей — фігуранты «справы Гаюна», пра якіх невядома праваабаронцам.

Таксама ў Беларусі амаль кожны дзень адбываюцца суды па гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як хімію з накіраваннем, так і калонію. Справы некаторых людзей перадаюць з Мінску ў рэгіянальныя суды.

Чытайце таксама:

«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»

Па «справе Гаюна» арыштавалі заснавальніка арт-вёскі на Гомельшчыне

За дапамогу Гаюну пасадзілі маладога зампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў

Каментары да артыкула