БЕЛ Ł РУС

Трамп: ЗША могуць перадаць Украіне ракеты «Тамагаўк», калі Расія не пакладзе канец вайне ў найбліжэйшы час

13.10.2025 / 6:48

Nashaniva.com

«Магчыма, я пагутару з Пуціным», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што можа адправіць Кіеву крылатыя ракеты «Тамагаўк» вялікай далёкасці, калі вайну ва Украіне не ўдасца ўрэгуляваць у найбліжэйшы час, піша Бі-бі-сі.

Гэтаму папярэднічала тэлефонная размова Трампа з прэзідэнтам Украіны Зяленскім, у ходзе якой, як паведамляецца, абмяркоўвалася магчымасць атрымання Украінай ракет «Тамагаўк».

«Магчыма, я пагавару з ім [з Пуціным]. Магчыма, я скажу: паслухай, калі гэту вайну не ўдасца ўрэгуляваць, я адпраўлю ім ракеты Tomahawk», — сказаў Трамп на борце Air Force One, на якім ён ляціць у Ізраіль, дзе ў найбліжэйшыя гадзіны ХАМАС павінен вызваліць усіх пазасталых у жывых ізраільскіх закладнікаў.

У Крамлі магчымасць перадачы ракет «Тамагаўк» Кіеву называюць сур'ёзным вітком эскалацыі. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней сказаў, што калі ЗША пагодзяцца перадаць Украіне «Тамагаўкі», яна будзе ўжываць іх толькі супраць ваенных цэляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула