БЕЛ Ł РУС

Зборная Беларусі па футболе зноў прайграла шатландцам у адборачным матчы. Затое хоць раз забілі

12.10.2025 / 22:35

Nashaniva.com

Зборная Беларусі па футболе пад кіраўніцтвам Карласа Аласа прайграла ў гасцях камандзе Шатландыі, якой ужо саступала месяц таму з лікам 0:2. Гэтым разам матч скончыўся з лікам 2:1 на карысць супернікаў.

Фота: Ian MacNicol/Getty Images

Лік у матчы на 15‑й хвіліне адкрыў шатландзец Чэ Адамс. Такі лік трымаўся амаль да самага канца матча, пакуль на 84‑й хвіліне Скот Мактаміней не падвоіў перавагу. Адзінае, што ўдалося беларусам — толькі забіць гол прэстыжу ажно на шостай дададзенай арбітрам да асноўнага часу хвіліне. Гэта зрабіў 20‑гадовы Глеб Кучко. 

У гэтым матчы беларусы, праўда, выглядалі больш упэўнена, чым у ранейшых. Яны нават нанеслі больш за супернікаў — 19 супраць 11 — удараў па варотах, але галоўнага гэта ніяк не мяняе. На рахунку зборнай Беларусі і пасля гэтага матча застаўся ранейшы нуль балаў, і яна страціла нават чыста тэарэтычныя шанцы ўсё ж такі трапіць у фінальную частку чэмпіянату свету 2026 года.

У лістападзе зборная Беларусі правядзе два заключныя матчы: 15‑га яна на выездзе сустрэнецца з датчанамі, а 18‑га правядзе ўмоўна хатні паядынак у Венгрыі супраць грэкаў.

Чытайце таксама:

За зборную Беларусі дэбютаваў беларус, які гуляе ў чацвёртым дывізіёне Іспаніі

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:0

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м

ФІФА прадставіла афіцыйны мяч чэмпіянату свету — 2026

Каментары да артыкула