БЕЛ Ł РУС

У Круглянскім раёне вецер разбурыў будынак цялятніка, дзе знаходзіліся жывёлы

12.10.2025 / 20:27

Nashaniva.com

У выніку шквалістага ўзмацнення ветру быў разбураны будынак цялятніка ў вёсцы Старая Радча Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Пад заваламі апынуліся жывёлы, якія знаходзіліся ў будынку, паведамляе МНС.

75 цялят, якія апынуліся пад заваламі, у выніку не пацярпелі і былі эвакуяваныя ратавальнікамі і работнікамі фермы.

Усяго ветрам былі пашкоджаныя дахі 5 сельскагаспадарчых і вытворчых аб'ектаў. 

Чытайце таксама:

У Крупках моцны вецер зрываў дахі са шматпавярховікаў

На нядзелю абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру

У панядзелак чакаецца мокры снег

У Беларусь прыйдзе дажджлівае надвор'е, а потым яшчэ больш пахаладае

Каментары да артыкула