БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка не верыць, што Трамп можа даць Украіне «Тамагаўкі»

12.10.2025 / 16:34

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка выказаўся адносна палітыкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і магчымых паставак ракет Tomahawk Украіне. Ён заявіў, што не варта перабольшваць пагрозу і заклікаў «захоўваць спакой».

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

«Думаю, што нам трэба ў гэтым плане супакоіцца. У нашага сябра Дональда пэўная тактыка вядзення працы па самых вострых пытаннях перш за ўсё. Таму ён, мне здаецца, дзесьці так «нахіляе» адпаведныя органы ўлады і людзей, дзесьці больш жорстка дзейнічае, а потым, тактыка такая, што ён трошкі адпускае і адыходзіць», — заявіў Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Паўлу Зарубіну.

Ён лічыць, што заявы ЗША пра пастаўкі ўзбраенняў не азначаюць, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшы час.

«Не трэба ў лоб гэта ўспрымаць, што вось заўтра яно і паляціць. Супраць любой атруты ёсць супрацьяддзе. І думаю, што прэзідэнт Злучаных Штатаў гэта разумее лепш, чым хто-небудзь. Каб не скаціцца вось у гэтую каляіну, калі будзе да гэтай сур'ёзнай атруты ўжыта супрацьяддзе… Ён разумее, што гэтага быць не павінна, і думаю, што да гэтага не дойдзе», — падкрэсліў Лукашэнка.

Пры гэтым ён пахваліўся, што асабіста знаёмы з Трампам і добра разумее яго як чалавека, а на заканчэнне выказаў упэўненасць, што сітуацыя застанецца пад кантролем і «ўсё будзе нармальна».

Чытайце таксама:

Зяленскі і Трамп па тэлефоне абмеркавалі пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне

Прадстаўнік ЗША пры НАТА анансаваў пастаўку Украіне зброі, якой яна раней не мела

Цяпер ужо МЗС Расіі пагражае ЗША праз магчымую перадачу «Тамагаўкаў» Украіне

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Пуцін: Пастаўка Кіеву «Тамагаўкаў» разбурыць адносіны з ЗША

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары

Каментары да артыкула