БЕЛ Ł РУС

Беларуса ў аэрапорце Мюнхена знялі з рэйса ў Турцыю

12.10.2025 / 15:26

Nashaniva.com

38‑гадовы грамадзянін Беларусі быў затрыманы ў мюнхенскім аэрапорце перад вылетам у Анталью — пры праверцы высветлілася, што ён мае нявыплачаны штраф у Германіі.

Фота: munich-airport.com

У міжнародным аэрапорце Мюнхена за запазычанасць затрымалі 38‑гадовага беларуса, піша «Беларусь і свет» са спасылкаю на паліцыю.

У сераду 8 кастрычніка беларус збіраўся вылецець у турэцкую Анталію. Пры праверцы высветлілася, што ў дачыненні да мужчыны пракуратурай Цюбінгена выдадзены ордар на арышт: у красавіку 2025 года суд прысудзіў яму штраф у памеры 2 880 еўра за крадзеж.

Паколькі беларус яшчэ не выплаціў гэту суму і не змог зрабіць гэта ў аэрапорце, яго адправілі адбыць пакаранне ў выглядзе турэмнага зняволення на 48 дзён.

Мужчыну арыштавалі і даставілі ў папраўчую ўстанову Эрдынга. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула