БЕЛ Ł РУС

У Лунінецкім раёне загінуў веласіпедыст

12.10.2025 / 11:22

Nashaniva.com

11 кастрычніка каля 18:50 на аўтадарозе Лунінец—Пінск здарылася смяротнае ДТЗ.

37‑гадовы жыхар Лунінецкага раёна, кіруючы аўтамабілем Nissan у напрамку ад Лунінца да вёскі Вулька-1, збіў веласіпедыста.

Той ехаў у тым жа напрамку па краі праезнай часткі без флікераў, яго веласіпед не быў абсталяваны фарамі. 

66‑гадовы веласіпедыст памёр ад атрыманых траўм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула