БЕЛ Ł РУС

Усяго 1% бацькаў у Беларусі сыходзіць у дэкрэт

12.10.2025 / 9:51

Nashaniva.com

Толькі адзін са ста беларускіх бацькаў вырашае скарыстацца правам пайсці ў адпачынак па доглядзе дзіцяці, пішуць «Мінск-Навіны». 

Фота: vecteezy.com

Як расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, бацькі ў краіне могуць разлічваць на 11 відаў дапамог. Памер выплат расце разам з бюджэтам пражытачнага мінімуму і пералічваецца некалькі разоў на год.

— Пры нараджэнні першага дзіцяці сям'я атрымлівае аднаразовую дапамогу. Сёння яна складае 10 БПМ — 4 877,20 рубля. Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 14 БПМ — 6 828,08 рубля, — адзначылі ў ведамстве. — Акрамя грашовых выплат, у маці (і не толькі) ёсць магчымасць пайсці ў адпачынак па доглядзе за дзіцем. Ён аплачваецца і адзін з самых працяглых у свеце — тры гады.

Атрымаць такі адпачынак можа любы член сям'і — маці, бацька, бабуля, дзядуля, цётка або дзядзька.

— Дзяржава выплачвае штомесячную дапамогу па доглядзе за малым да трох гадоў. Яе памер на першае дзіця складае 931,92 рубля, на другое і наступных дзяцей — 1 065,04 рубля, на дзіця-інваліда — 1 198,17 рубля, — удакладнілі ў Мінпрацы. — Прычым мама ці іншы член сям'і, які знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, у любы час можа выйсці на працу. Тады памер дапамогі зменіцца і будзе залежаць ад рэжыму працы: не больш, чым на 0,5 стаўкі — захаваецца ў поўным аб'ёме, на поўную стаўку — 50% ад дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула