БЕЛ Ł РУС

ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй краіне — пасля страшнай аварыі пад Светлагорскам

11.10.2025 / 16:43

Nashaniva.com

Следчыя правядуць пазапланавую праверку фірмы, якой належала маршрутка.

ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль на дарогах па ўсёй Беларусі. Асабліва ў цёмны час сутак. На дарогі вывелі дадатковыя нарады ДПС, арганізаваны негалосны і змешаны кантроль.

Усім супрацоўнікам паставілі задачу аператыўна прадухіляць парушэнні правіл, якія могуць прывесці да цяжкіх наступстваў. Асаблівую ўвагу будуць надаваць абгонам і рамяням бяспекі.

Узмоцнены кантроль ДАІ ўвяла пасля страшнай аварыі ў Светлагорскім раёне. У выніку сутыкнення маршруткі з трактарам і ўседарожнікам шэсць чалавек загінулі на месцы, 19 чалавек пацярпелі. Ад мікрааўтобуса і машыны мала што засталося.

Следчыя праводзяць пазапланавую праверку перавозчыка, якому належала маршрутка.

Чытайце таксама:

Пасля жудаснай аварыі ў Светлагорскім раёне шпіталізавалі восем чалавек

Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі

У Альшанах 17‑гадовы хлопец учыніў ДТЗ са смяротным вынікам

У Дзяржынскім раёне адбылася аварыя са смяротным вынікам

Каментары да артыкула