Дзе можна паглядзець матч Шатландыя — Беларусь?
У нядзелю адбудзецца чацвёрты матч адборачнага этапу чэмпіянату свету па футболе 2026 года, у якім зборная Беларусі згуляе ў Глазга з Шатландыяй.
Тэлеканал СТБ пакажа паядынак у жывым эфіры. Таксама прамую трансляцыю матчу можна будзе паглядзець на сайце bel.football (патрэбна рэгістрацыя).
Сустрэча паміж зборнымі Шатландыі і Беларусі пройдзе заўтра, 12 кастрычніка, на стадыёне «Хэмпдэн Парк» у Глазга і пачнецца а 19:00 па мінскім часе.
Пасля трох тураў: Данія, Шатландыя — 7, Грэцыя — 3, Беларусь — 0.
Зборная Беларусі прайграла ўсе тры матчы, прычым два разгромна: Грэцыі (1:5), Даніі (0:6). І толькі Шатландыі ў першай гульні саступіла па-боску 0:2.
Чытайце таксама:
Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:0
За зборную Беларусі дэбютаваў беларус, які гуляе ў чацвёртым дывізіёне Іспаніі
Новы канфлікт вакол «Пагоні». Літоўцы вінавацяць беларускі футбольны клуб у крадзяжы іх сімволікі