БЕЛ Ł РУС

Кастрычнік, а фермеры пад Гроднам на ўсю моц збіраюць клубніцы. Дзякуючы новаму сорту

11.10.2025 / 20:2

Nashaniva.com

Ягады дасканалай формы, растуць у полі, а каб вы чулі, як пахнуць!

Скрыншот з відэа ў тыктоку

Фермерская гаспадарка «ЭпонаАгра» ў Гродзенскай вобласці збірае ўраджай клубніц у адкрытым грунце нават у кастрычніку.

Гатунак называецца «Мурана» — ён шалёна папулярны сярод кандытараў праз тое, што ягады маюць дасканала прыгожую форму. А фермерам падабаецца, што гатунак даволі ўраджайны.

@eponaagro 08.10.2025 #глобальныерекомендации ♬ оригинальный звук - eponaagro

Каштуюць клубніцы не ў сезон ад 18 да 40 рублёў за кілаграм. Прадаюць іх толькі гуртам — як мінімум скрыню, а лепш некалькі. Але, як кажа фермерка, усе ягады ўжо забраніраваны. Бо напярэдадні Дня маці ажыятаж і ягады актыўна замаўлялі майстры, для таго каб зрабіць клубніцы ў шакаладзе.

Чытайце таксама:

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу

Буракі па 10 рублёў і процьма танных клубніц. Актуальныя цэны на мінскай Камароўцы

«Гляджу, што яна ідзе ў мой бок. Я хутка сеў у машыну». У Докшыцкім раёне мядзведзі знішчылі поле з аўсом у фермера

Каментары да артыкула