БЕЛ Ł РУС

На фоне абвалу крыптавалют у Кіеве застрэліўся 32‑гадовы крыптабізнэсмен, уладальнік адзінай ва Украіне Ferrari 296 GTB

11.10.2025 / 13:7

Nashaniva.com

У Кіеве ў элітным Lamborghini Urus знайшлі цела ўласніка — 32‑гадовага Канстанціна Ганіча, вядомага як Косця Кудо.

Раніцай 11 кастрычніка ў Кіеве застрэліўся адзін з самых буйных крыптапрадпрымальнікаў Украіны Канстанцін Ганіч (Косця Кудо). Яго цела знайшлі ў ягоным Lamborghini Urus. Побач ляжала зарэгістраваная на яго зброя.

Напярэдадні мужчына паведамляў блізкім пра прыгнечаны стан з-за фінансавых цяжкасцяў і даслаў развітальнае паведамленне.

У апошнім інтэрв'ю Кудо расказваў, што адзін з яго праектаў закрыўся, бо яго нібыта кінуў партнёр.

У гэтую ноч абваліўся сусветны рынак — акцыі найбуйнейшых кампаній і крыптавалюты абрынуліся. Фондавы рынак ЗША страціў $1,65 трыльёна, а крыптарынак — $10 мільярдаў, што стала рэкордам за ўсю гісторыю.

Ганіч быў дырэктарам арганізацыі «Асацыяцыя трэйдараў Украіны». У яго быў адзіны ва Украіне Ferrari 296 GTB коштам каля 360 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула