БЕЛ Ł РУС

Трамп знаходзіцца ў выключнай форме

11.10.2025 / 11:14

Nashaniva.com

Асабісты доктар Дональда Трампа паведаміў, што прэзідэнт ЗША знаходзіцца ў выключнай фізічнай форме.

Фота: Alex Brandon / AP

Па яго словах, «кардыялагічны ўзрост» Трампа аказаўся «прыблізна на 14 гадоў меншы за фактычны».

14 чэрвеня прэзідэнту ЗША споўнілася 79 гадоў. Ён стаў самым узроставым кіраўніком краіны, які заступіў на пасаду.

У студзені 2025 года, калі адбылася інаўгурацыя, яму было 78 з паловай гадоў. У студзені 2017 года, калі пачаўся першы тэрмін, Трампу было 70 з паловай гадоў.

Джо Байдэну падчас уступлення на пасаду ў студзені 2021 года, было роўна 78 гадоў (нарадзіўся ў лістападзе 1942 года), а пакінуў пасаду ў 82 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула