У ДТЗ у Светлагорскім раёне, у якім загінулі шэсць чалавек, кіроўца маршруткі спачатку сутыкнуўся з трактарам
Кіраўнік ДАІ Віктар Ротчанкаў паведаміў некаторыя падрабязнасці ДТЗ, у выніку якога загінулі шэсць чалавек.
Скрыншот відэа МУС
ДТЗ адбылося ў пятніца каля 19:00 у Светлагорскім раёне на 72‑м кіламетры аўтадарогі Р-31.
46‑гадовы кіроўца маршруткі спачатку здзейсніў сутыкненне з трактарам «Беларус» з прычэпам, які ехаў у спадарожным кірунку, затым выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з Volkswagen.
Загінулі шэсць пасажыраў, два кіроўцы і шэсць чалавек з траўмамі дастаўленыя ў бальніцу, прыводзіць словы Віктара Ротчанкава, які выехаў на месца ДТЗ, прэс-служба МУС.
Заведзена крымінальная справа.