БЕЛ Ł РУС

У двух ДТЗ на працягу дня загінулі кіроўцы

10.10.2025 / 22:53

Nashaniva.com

10 кастрычніка ў Беларусі адбыліся два сур’ёзныя дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх загінулі кіроўцы. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Першая аварыя здарылася на трасе М-5 «Мінск — Гомель» у Жлобінскім раёне. 35‑гадовы жыхар Гомеля, які кіраваў мікрааўтобусам Mercedes, урэзаўся ў легкавы аўтамабіль Hyundai, што спыніўся на абочыне. У выніку 38‑гадовы кіроўца Hyundai загінуў на месцы здарэння, а яго 32‑гадовы пасажыр атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

Другая трагедыя адбылася ў Талачынскім раёне на трасе М-1 «Брэст — Мінск — мяжа з Расіяй». Тут сутыкнуліся аўтамабілі тых жа марак — Hyundai і Mercedes. Як паведамляе МУС, 52‑гадовы жыхар Мінскага раёна, кіруючы Hyundai, страціў кантроль за кіраваннем — машыну занесла і развярнула на сустрэчную паласу, дзе адбылося лобавое сутыкненне з Mercedes.

У выніку кіроўца Hyundai загінуў, а яго 46‑гадовая спадарожніца была дастаўленая ў бальніцу з траўмамі.

Паводле папярэдніх звестак, у абодвух выпадках прычынай аварыі магло стаць тое, што кіроўцы заснулі за рулём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула