БЕЛ Ł РУС

Спецыялісту па бяспецы, які працаваў у МТБ і Белсвісбанку, далі калонію па палітычным артыкуле

13.10.2025 / 7:30

Nashaniva.com

Сяргею Пяткевічу пагражала да 12 гадоў.

Сяргей Пяткевіч. Фота: onliner.by

Сяргею Пяткевічу 34 гады. Ён мінчук. Па прафесіі — спецыяліст па бяспецы. Сяргей працаваў у банку МТБ, а пасля перайшоў у БСБ-Банк.

У яго ёсць жонка і непаўналетні сын. Сям'я ў іх моцная, разам яны ездзяць на адпачынак і ўвогуле праводзяць шмат часу супольна. Разам з сынам Сяргей вёў тыкток-канал vlad_is_puzzle, дзе разам збіралі пазлы, рабілі арыгамі і розныя вырабы.

Апошні раз Сяргей быў анлайн у красавіку 2025 года. Прыкладна ў гэты час ён быў арыштаваны.

Сяргея Пяткевіча асудзілі па ч. 3 арт. 361 КК — «заклікі да санкцыяў ці іншых мераў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі». Яму пагражала да 12 гадоў калоніі, цяпер ён за кратамі.

Чытайце таксама:

За «заклікі да нанясення шкоды Беларусі» асудзілі маладога супрацоўніка «Пеленга»

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Былога афганца з Віцебска асудзілі да калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Каментары да артыкула