Жыхарка Гомеля заплаціць больш за 3 тысячы рублёў за сабаку, які справакаваў ДТЗ
У лістападзе 2024 года ў Гомелі жанчына, выгульваючы сваю аўчарку без паводка і намордніка, не сачыла за ёй. У выніку сабака выбег на дарогу і справакаваў аварыю, праз якую машына атрымала пашкоджанні.
Фота ілюстрацыйнае
Уладальнік аўтамабіля звярнуўся ў ДАІ, дзе была праведзена праверка і складзеная даведка з пералікам пашкоджанняў.
Экспертыза ацаніла шкоду ў 3026,12 рубля, пацвердзіўшы, што пашкоджанні з’явіліся менавіта ад сутыкнення з жывёлінай.
Суд прызнаў, што жанчына парушыла правілы выгулу сабак — у грамадскіх месцах жывёліну трэба весці на кароткім паводку і з наморднікам.
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля абавязаў гаспадыню выплаціць поўную суму шкоды і судовыя выдаткі, а Гомельскі абласны суд пакінуў гэта рашэнне без зменаў, адмовіўшы ў апеляцыі.
Чытайце таксама:
У Светлагорскім раёне зграя бяздомных сабак справакавала аварыю на трасе
У жыхаркі Жлобіна, чый сабака сеў за руль і паехаў, забралі правы
У Жлобіне гаспадыня пакінула сабаку ў машыне, а той сеў за руль і паехаў — смешнае ВІДЭА
У Браслаўскім раёне сабака справакаваў ДТЗ і дачакаўся прыезду ДАІ ФОТА