БЕЛ Ł РУС

У Альшанах 17‑гадовы хлопец учыніў ДТЗ са смяротным вынікам

10.10.2025 / 18:6

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося 9 кастрычніка позна ўвечары ў аграгарадку Альшаны Столінскага раёна, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

17‑гадовы мясцовы жыхар без правоў на кіраванне, кіруючы аўтамабілем Geely, учыніў наезд на 47‑гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам. У выніку жанчына памерла на месцы здарэння.

Аўтамабіль ад удару загарэўся, агонь патушылі супрацоўнікі МНС.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула