БЕЛ Ł РУС

У Вільні 10‑12 кастрычніка праходзіць фестываль Pradmova

10.10.2025 / 17:50

Nashaniva.com

З кастрычніка па лістапад адбудзецца VII Міжнародны фестываль Pradmova, які ў адзіным культурным дыялогу аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву. 10 кастрычніка фестываль распачаўся ў Вільні, дзе гасцей Pradmova чакае некалькі дзясяткаў цікавых імпрэз.

Віленская Pradmova будзе вельмі насычанай, агулам пройдзе больш за 40 імпрэзаў.

Падчас фестываля адбудуцца сустрэчы з удзелам беларускіх і літоўскіх аўтараў, прэзентацыі новых кніг і перакладаў, інтэлектуальныя дыскусіі і гутаркі. У праграме таксама канцэрт клезмерскай музыкі, прэзентацыя аўтабіяграфічнага рамана «Яблык у валізцы» з удзелам аўтара Уладзіслава Наважылава Lesley Knife, спектакль для сямейнага прагляду «Сумны суп» аўтарства Вольгі Гапеевай ад тэатра «Прыехалі» і шмат што яшчэ.

Поўную праграму фестываля ў Вільні можна паглядзець тут.

Чытайце таксама:

Сёлета фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе ў чатырох гарадах

Выйшла кніга вершаў для дзяцей Алега Мінкіна

Выйшаў зборнік паэзіі Кастуся Цвіркі

Абвясцілі поўныя спісы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Каментары да артыкула