БЕЛ Ł РУС

У панядзелак чакаецца мокры снег

10.10.2025 / 12:58

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 11—13 кастрычніка

Ілюстрацыйнае фота

У суботу ў многіх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман.

Ноччу +1..+7°С, па ўсходзе краіны да +10°С, максімальная днём +10..+15°С. 

У нядзелю ўначы месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы; раніцай і днём часам дажджы, месцамі па поўначы рэспублікі чакаюцца моцныя дажджы.

Вецер раніцай і днём у многіх раёнах моцны парывісты.

Ноччу +1..+8°С, максімальная днём складзе ад +6°С па поўначы да +14°С па поўдні краіны.

У панядзелак, 13 кастрычніка, пахаладае.

Умовы надвор'я будуць фарміраваць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы, паўночнага паходжання, днём з Фінскага заліва чакаецца перамяшчэнне атмасферных франтоў.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Вецер днём у асобных раёнах моцны парывісты. Ноччу +1..+6°С, максімальная днём +4..+10°С, па паўднёвым захадзе Беларусі да +12°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула