Гадавая інфляцыя крыху знізілася
Па выніках верасня гэтага года гадавая інфляцыя ў Беларусі знізілася да 7,1%. У чэрвені яна дасягала 7,3%, у ліпені — 7,4%, а ў жніўні — 7,2%. Пра гэта сведчаць звесткі Белстата.
У параўнанні са жніўнем індэкс спажывецкіх цэн склаў 100,5%, а з снежнем 2024 года — 105,8%.
За год больш за ўсё выраслі цэны на прадукты — на 9,8%. За месяц яны павялічыліся на 0,5%. Па выніках жніўня гадавы рост складаў 9,9%.
Гадавая інфляцыя па непрадуктовых таварах аказалася на ўзроўні 2,9%. Па выніках жніўня яна была 3,2%. За месяц цэны выраслі на 0,2%, як і ў жніўні.
Па паслугах гадавы рост цэн склаў 7,9% супраць 7,7% месяцам раней. За месяц цэны павялічыліся на 0,6%.