БЕЛ Ł РУС

У выніку начной атакі на Кіеў пацярпелі дзевяць чалавек

10.10.2025 / 7:17

Nashaniva.com

У выніку начной атакі на Кіеў пацярпелі дзевяць чалавек.

Фота: Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях

«Уначы сталіца зноў падверглася варожай атацы. У некалькіх раёнах горада зафіксаваныя пашкоджанні жылой забудовы і аб’ектаў грамадзянскай інфраструктуры», — паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны.

Паводле даных ратавальнікаў, у Пячэрскім раёне Кіева абломкі выклікалі пажар у шматпавярхоўцы.

«Выратавана 20 чалавек, дзевяць траўмаваныя, пяцёра перададзены медыкам. У Падольскім і Дняпроўскім раёнах абломкі ўпалі на адкрытую тэрыторыю — без узгарання і разбурэнняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула