БЕЛ Ł РУС

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:0

10.10.2025 / 7:11

Nashaniva.com

Наша зборная ў адным кроку ад знікнення нават тэарэтычных шанцаў выйсці на чэмпіянат свету па футболе

football.by

Зборная Беларусі разгромна прайграла Даніі ў матчы трэцяга туру адборачнага турніру да чэмпіянату свету па футболе. Гульня прайшла ў Венгрыі і скончылася ганебнымі 0:6. Чатыры мячы ўляцелі ў нашыя вароты ў першым тайме.

У нашай групе ўчора Шатландыя перамагла Грэцыю 3:1.

Пасля 3‑х тураў: Данія, Шатландыя — 7, Грэцыя — 3, Беларусь — 0

У зборнай Беларусі цяпер тры паразы: Грэцыя (1:5), Шатландыя (0:2) і ўчорашняя Данія (0:6). Наступны матч нацыянальная каманда правядзе ў нядзелю ў Глазга супраць Шатландыі (19:00). 

Параза паставіць крыж нават на тэарэтычных шанцах выйсці на чэмпіянат свету па футболе.

Апошнія дзве гульні — супраць Даніі і Грэцыі — будуць у лістападзе.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула