Прызналі «экстрэмісцкай» фэйсбук-старонку Яўгена Вільскага
У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», які вядзецца Міністэрствам інфармацыі, дадалі новыя пазіцыі, піша «Вясна». Сярод іх фэйсбук-старонка Яўгена Вільскага — паплечніка Міколы Статкевіча, які 11 верасня меў з ім асабістую размову на мяжы Беларусі і Літвы.
Яўген Вільскі. Фота «Радыё Рацыя»
Акрамя таго, у спіс гэтым разам дадалі:
- тэлеграм-канал, ютуб-канал і старонку ў фэйсбуку «Врачи за правду и справедливость»;
- старонкі ў «Аднакласніках» Tjigfd Jgrion, «Андрей Коробицын»;
- тыкток-старонкі buromedia, belaruswithukraine, BYLeaks, algizsoulu.
Чытайце таксама:
Паплечнік Статкевіча расказаў пра кароткую размову з ім у нейтральнай зоне
Суд Бабруйскага раёна прызнаў «экстрэмісцкім» сайт Рады міністраў Паўночных краін
«Экстрэмісцкімі» прызналі кнігі Акудовіча і Снайдэра, а таксама сотні старонак у інтэрнэце