БЕЛ Ł РУС

Міліцыянеры праверылі фекаліі з роліка ў сацсетках. Прыйшлі да высновы, што яны несапраўдныя

9.10.2025 / 16:20

Nashaniva.com

Падчас чарговага маніторынгу інтэрнэту супрацоўнікі мінскай міліцыі звярнулі ўвагу на відэа, якое хутка распаўсюджвалася ў сацыяльных сетках. На роліку было бачна, як падлетак у пад’ездзе шматпавярховага дома пакідае на падлозе і сценах прадметы падазронага выгляду — яны былі падобныя да чалавечых экскрэментаў. 

Скрыншот з відэа

Паглядзеўшы ролік, сілавікі сталі разбірацца, дзе і кім было знята відэа. У выніку яны ўстанавілі месца падзеі і асобу аўтара роліка. Ім аказаўся чатырнаццацігадовы школьнік, жыхар Мінска. Разам з маці яго запрасілі ў міліцыю для тлумачэння сітуацыі, дзе запісалі пакаяннае відэа.

На размове падлетак прызнаўся, што відэа здымаў выключна дзеля жартаў — хацеў падзяліцца ім з сябрамі ў агульным чаце, каб іх павесяліць. Ён сцвярджаў, што не планаваў, каб ролік трапіў у адкрыты доступ і, паводле яго слоў, гэта адбылося без яго ведама.

Прадметы, якія выглядалі як фекаліі, былі зробленыя з бясшкодных прадуктаў — тварагу і печыва. Пасля таго, як здымкі скончыліся, хлопец сам прыбраў пад’езд, каб не пакінуць пасля сябе бруду.

Міліцыя цяпер праводзіць праверку і думае, ці ёсць тут падстава для прыцягнення да адміністрацыйнай або прафілактычнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Падлетак на самакаце збіў жанчыну. Бацькі выплацілі ёй шалёныя грошы за шкоду

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні

«Маё дзіця дома расказвае, што мы ўсё яшчэ ваюем з немцамі». Чаму цяпер вучаць у беларускай школе

Каментары да артыкула