БЕЛ Ł РУС

У Дзяржынскім раёне адбылася аварыя са смяротным вынікам

9.10.2025 / 15:42

Nashaniva.com

У аварыі загінуў 58‑гадовы кіроўца, паведамляе УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося 9 кастрычніка каля 12:50 на дарозе Н9531 Смалявічы — Самахвалавічы — Негарэлае. Кіроўца аўтамабіля Nissan Sunny, рухаючыся ў бок вёскі Самахвалавічы, выехаў у левы па руху кювет і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва.

Мужчына загінуў на месцы здарэння. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула