У Мінску паэўрбанк спаліў пакой
Пажар здарыўся ў сталічным інтэрнаце.
Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз
Уласнік пакоя патлумачыў, што, вяртаючыся ў пакой, з якога ён выйшаў літаральна на хвіліну, пачуў гучны гук пажарнага апавяшчальніка. Увесь пакой быў ахоплены густым дымам, праз які можна было разгледзець толькі ахопленую полымем канапу.
Пры аглядзе месца здарэння спецыялістам былі забраныя фрагменты партатыўнай зараднай прылады.
Паводле вынікаў экспертызы эксперт прыйшоў да высновы, што непасрэднай прычынай узнікнення пажару стала кароткае замыканне ў акумулятарных батарэях партатыўных зарадных прылад.