БЕЛ Ł РУС

У мінскім метро хутка з'явяцца новыя цягнікі

9.10.2025 / 14:40

Nashaniva.com

Новыя саставы запусцяць на Аўтазаводскай лініі сталічнай падземкі.

Фота: «Метровагонмаш»

На расійскім заводзе «Метровагонмаш» (Мыцішчы) пачалася зборка новай партыі вагонаў метро для Мінска, паведамляе тэлеграм-канал мінскага метрапалітэна. Ужо выканана шумаізаляцыя і пакладзена падлогавае пакрыццё, цяпер рыхтуецца ўстаноўка дзвярэй, падвагоннага электраабсталявання і эвакуацыйных трапаў.

У адрозненне ад папярэдняй пастаўкі, новыя цягнікі будуць пяцівагоннымі і заменяць састарэлую тэхніку на Аўтазаводскай лініі. Усе яны паступяць у электрадэпо «Магілёўскае».

Кантракт на пастаўку 20 вагонаў мадэлі «Мінск-2024» быў падпісаны 27 лютага 2025 года.

Новыя вагоны будуць перададзены заказчыку ў лістападзе і снежні 2025 года.

У 2024 годзе сталіца атрымала 28 вагонаў, якія цяпер курсіруюць па ўчастку Зялёналужскай лініі.

Канструкцыю новых вагонаў распрацавала кампанія «ТМХ-Інжынірынг» паводле патрабаванняў мінскага метрапалітэна. У вытворчасці выкарыстоўваюцца і беларускія кампаненты, паведамляе канал.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула