БЕЛ Ł РУС

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» пройдзе ў гібрыдным фармаце

9.10.2025 / 13:38

Nashaniva.com

11‑ы кінафестываль «Паўночнае ззянне» адбудзецца з 3 па 23 лістапада ў гібрыдным фармаце: афлайн у Вільні (3‑5 лістапада), Варшаве (6‑9 лістапада) і Таліне (19‑21 лістапада), а таксама анлайн для гледачоў і глядачак па ўсім свеце з 10 па 23 лістапада.

«Мы проста дзеці» — слоган і цэнтральная тэма падзеі сёлета. «Паўночнае ззянне» праз кіно, дыскусіі і творчыя варкшопы будзе даследаваць тое, што мы губляем і што захоўваем у сабе з дзяцінства.

Гэта адлюстравана ў традыцыйным маніфесце кінафестывалю ад яго заснавальніцы і дырэктаркі Волі Чайкоўскай:

«мы проста дзеці

мы сядзім на аблоках, робім адваротны адлік да апакаліпсісу

ці кліматычнага калапсу

швэндаемся па горадзе без мэты

разважаючы пра анарха-пацыфізм і апалітычнасць».

З поўнай версіяй можна азнаёміцца ​​на сайце «Паўночнага ззяння».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула