У Расонскім раёне знайшлі 24 міны
Ляснік Дварышчанскага лясніцтва знайшоў у лесе міну і паведаміў пра гэта ў міліцыю. Ён выказаў здагадку, што ў гэтым месцы могуць знаходзіцца і іншыя боепрыпасы.
Сапёры даследавалі мясцовасць і знайшлі яшчэ 23 мінамётныя міны. Амаль усе яны знаходзіліся на невялікай глыбіні — каля 50 см, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.
Боепрыпасы знішчылі на палігоне ў Дрэтуне.