Беларусам прыходзяць фэйкавыя лісты ад імя ўкраінскіх праваабаронцаў
Беларусаў просяць дасылаць інфармацыю пра фігурантаў «справы Гаюна», а таксама па іншых справах, звязаных з падтрымкай Украіны.
Беларусам прыходзяць лісты нібыта ад імя ўкраінскай праваабарончай арганізацыі ZMINA, паведамляе «Вясна».
У іх людзей просяць дасылаць інфармацыю пра фігурантаў «справы Гаюна», а таксама па іншых справах, звязаных з падтрымкай Украіны.
Усе лісты прыходзяць ад імя нібыта супрацоўніка арганізацыі Мікалая Аксінюка і з пошты oksynukmykola@protonmail.
Цэнтр правоў чалавека ZMINA паведаміў, што ў іх няма такога супрацоўніка і такой электроннай пошты — усе лісты ад арганізацыі прыходзяць толькі з пошты, назва якой сканчвацца на @zmina.uа.