БЕЛ Ł РУС

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

9.10.2025 / 7:14

Nashaniva.com

«Гэта вялікі дзень для арабскага і мусульманскага свету, Ізраіля, усіх суседніх краін і ЗША», — заявіў Дональд Трамп.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана, паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social.

«Да ўсіх бакоў будзе справядлівае стаўленне! Гэта вялікі дзень для арабскага і мусульманскага свету, Ізраіля, усіх суседніх краін і ЗША», — падкрэсліў ён.

Абмен ізраільскіх закладнікаў на палесцінскіх зняволеных у межах угоды паміж Ізраілем і ХАМАС можа адбыцца 13 кастрычніка.

«Проста цяпер робіцца ўсё магчымае для вызвалення закладнікаў», — сказаў Трамп у інтэрв’ю тэлеканалу Fox News.

Акрамя таго, амерыканскі прэзідэнт расказаў, якім будзе наступны этап здзелкі. «Я думаю, вы ўбачыце, як Газа будзе адноўлена. Мы фарміруем раду, мы думаем, што яна будзе называцца «Рада міру», — адзначыў ён.

Таксама Трамп заявіў, што, «верагодна, накіруецца ў Ізраіль у найбліжэйшыя дні». Пра гэта ён паведаміў Axios у тэлефонным інтэрв’ю адразу пасля абвяшчэння пра ўгоду.

«Гэта вялікі дзень для Ізраіля і для ўсяго свету», — паўтарыў прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула