БЕЛ Ł РУС

У Мінску п'яны мужчына клаўся на аўтамабілі і штосілы лупіў па іх

8.10.2025 / 15:34

Nashaniva.com

Жыхарка сталіцы патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што каля яе дома знаходзіцца мужчына, які паводзіць сябе неадэкватна: раскідае свае рэчы, кладзецца на машыны і наносіць па іх удары.

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС і затрымалі 38‑гадовага беспрацоўнага мінчука. Высветлілася, што падчас інцыдэнту ён быў п’яны.

Мужчына пашкодзіў два аўтамабілі — разбіў ім капоты. Агульная сума шкоды склала больш за 1900 рублёў.

Па гэтым факце распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула