БЕЛ Ł РУС

Літва можа абмежаваць увоз дызеля з Беларусі 

8.10.2025 / 14:58

Nashaniva.com

Аб'ём паліва ў баку фуры не павінен будзе перавышаць 200 літраў. 

Такі крок, па словах міністра фінансаў краіны Крыступаса Вайцякунаса, дапаможа змагацца з незаконным увозам дызеля, піша «Sputnik Літва».

Кіраўнік Мінфіна Літвы адзначыў, што вялікі аб'ём паліва ўвозіцца ў Літву з трэціх краін, у прыватнасці з Беларусі. Пры гэтым бак фуры змяшчае тону-паўтары паліва, і такое абмежаваннедапаможа ў барацьбе з нелегальным увозам дызеля. Бо, паводле яго слоў, паліва «не абавязкова расходуецца падчас паездкі грузавіка».

Крыступас Вайцякунас нагадаў, што такія ж меры распачала Латвія. У прыватнасці, з 1 студзеня 2025 года гэтая краіна абмежавала ўвоз паліва грузавымі перавозчыкамі з трэціх дзяржаў. Аб'ём дызеля ў баку таксама не павінен перавышаць 200 літраў.

Раней у мытні Літвы паведамілі, што з-за незаконнага ўвозу паліва і ўхілення ад выплаты дзяржаве наносіцца шкода, якая можа дасягаць €20 млн у год.

Паводле даных літоўскай Дзяржаўнай падатковай інспекцыі, за восем месяцаў гэтага года ў Літве было прададзена 1,2 млрд літраў дызельнага паліва. Гэта на 15% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га. Адна з галоўных прычын — рашэнне міжнародных перавозчыкаў закупляць паліва ў Польшчы на фоне значнага росту акцызаў у Літве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула