БЕЛ Ł РУС

Крышціяну Раналду стаў першым у гісторыі футбалістам-мільярдэрам

8.10.2025 / 11:24

Nashaniva.com

Форвард саудаўскага «Ан-Насра» і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду стаў першым футбалістам-мільярдэрам — яго багацце павялічылася да $1,4 млрд, згодна з індэксам мільярдэраў Bloomberg, піша выданне.

Фота: інстаграм Крышціяну Раналду

У чэрвені 40‑гадовы форвард падпісаў новы кантракт з «Ан-Насрам» на суму больш за $400 млн.

Усяго Раналду зарабіў больш за $550 млн з 2002 па 2023 год. Ён таксама падпісаў дзесяцігадовы кантракт з Nike на амаль $18 млн у год і супрацоўнічаў з такімі брэндамі, як Armani і Castrol, што павялічыла яго багацце больш чым на $175 млн.

Пераход у «Ан-Наср» у 2023 годзе прынёс яму каля $200 млн у год у выглядзе не абкладанага падаткам заробку і бонусаў, а таксама дадатковых льгот, уключаючы падпісны бонус памерам $30 млн, падлічыла агенцтва.

Чытайце таксама:

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес

У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова

Каментары да артыкула