Беларускі футбольны клуб будзе гуляць у адной з мінорных ліг Польшчы
«Пагоня» з Варшавы атрымала дазвол на ўдзел у восьмым дывізіёне чэмпіяната Польшчы па футболе. Гэта аматарскі ўзровень.
Фота: ФК «Пагоня»
Такім чынам, «Пагоня» стала першай беларускай футбольнай камандай у афіцыйных польскіх спаборніцтвах, піша «Трыбуна»
Першы матч у розыгрышы новага сезона «Пагоня» правядзе супраць «Маланкі» з Варшавы.
У польскай футбольнай сістэме налічваецца 10 дывізіёнаў, самы вышэйшы — Экстракласа. Да класа А адносіцца сем дывізіёнаў, да класа В — тры. У адным з такіх дывізіёнаў і будзе выступаць «Пагоня».
Дывізіён, у якім будзе гуляць беларускі клуб, налічвае 168 групаў. У той жа Варшаве — чатыры групы.
Дарэчы, у Польшчы найбольшая дыяспара беларускіх футбалістаў — 117 чалавек, якія гуляюць у дзевяці дывізіёнах.
У Экстракласе ў гэтым сезоне гуляе два байцы: Ілля Шкурын (ГКС Катавіцы) і Герман Баркоўскі («Пяст»), у першай лізе — тры беларусы, у трэцяй — два.
Найбольш нашых гуляе ў пятым дывізіёне — 34, у восьмым, дзе будзе гуляць «Пагоня», — 11 беларусаў.