БЕЛ Ł РУС

Футбалісткі «Мінска» не атрымалі візы ў Нідэрланды на матч Кубка Еўропы

8.10.2025 / 8:27

Nashaniva.com

Футбалісткі «Мінска» не змаглі атрымаць візы ў Нідэрланды, дзе павінен быў прайсці матч з ПСВ у рамках кваліфікацыі Кубка Еўропы. УЕФА перанесла гульню ў Албанію

Фота: ЖФК «Мінск»

«Мінск» не атрымаў віз для ўезду ў Нідэрланды. УЕФА прыняў рашэнне, што матч будзе праведзены ў адзін этап на нейтральным полі, піша Betnews.by. 

Сустрэча паміж ПСВ і «Мінскам», якая першапачаткова была запланаваная на сёння, 8 кастрычніка, не адбудзецца.

Супрацьстаянне пройдзе ў адзін матч і адбудзецца 16 кастрычніка ў Албаніі. ПСВ фармальна будзе мець статус гаспадара. Час пачатку гульні будзе абвешчаны пазней, — гаворыцца ў заяве ПСВ.

Раней планавалася, што абедзве гульні паміж «Мінскам» і ПСВ адбудуцца ў Эйндховене 8 і 15 кастрычніка.

Пасля поўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну на беларускі футбол, у адрозненне ад расійскага, былі накладзеныя мінімальныя санкцыі. Хатнія матчы беларускія клубы і зборныя павінны праводзіць на нейтральным полі ў адсутнасць гледачоў. У мужчынскім футболе такімі стадыёнамі для беларусаў часцей з'яўляюцца палі ў Венгрыі.

Так, заўтра, 9 кастрычніка, мужчынская зборная Беларусі згуляе там са зборнай Даніі матч адборачнага турніру да чэмпіянату свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула