У Калінкавіцкім раёне чалавек загінуў пасля сутыкнення з ласём
7 кастрычніка каля 19:30 у Калінкавіцкім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. 28‑гадовы кіроўца аўтамабіля Hyundai ехаў па трасе Р-131 «Калінкавічы — Мазыр» у напрамку Калінкавічаў і збіў лася, які раптоўна выбег на дарогу.
У выніку аварыі 39‑гадовы пасажыр машыны загінуў на месцы, а кіроўца атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу. Лось таксама загінуў на месцы здарэння.