З Польшчы дэпартавалі беларуса, які адбываў пакаранне ў мясцовай турме
Супрацоўнікі Вармінска-Мазурскага аддзела Памежнай службы Польшчы даставілі грамадзяніна Беларусі на памежны пераход у Тэрэспалі.
Фота: wm.strazgraniczna.pl
5 кастрычніка памежнікі затрымалі 40‑гадовага беларуса, які раней адбываў пакаранне ў польскай турме за збіццё свайго суайчынніка. Пасля вызвалення яму адразу вынеслі рашэнне аб абавязковым вяртанні ў Беларусь.
Акрамя таго, мужчыну забаранілі ўезд у Польшчу і краіны Шэнгенскай зоны на пяць гадоў.
Фота: wm.strazgraniczna.pl
Учора пад канвоем супрацоўнікаў Памежнай службы беларуса даставілі на аўтамабільны пераход у Тэрэспалі, дзе ён быў перададзены прадстаўнікам беларускага боку.
Чытайце таксама:
Сёння Ізраіль выдварыць Грэту Тунберг і 175 удзельнікаў флатыліі
Беларусы апынуліся ў польскім ізалятары пасля вяртання з тура ў Грэцыю