БЕЛ Ł РУС

У буйных расійскіх гарадах сталі правяраць электронныя прылады пры ўваходзе ў метро

7.10.2025 / 20:28

Nashaniva.com

У метрапалітэнах расійскіх гарадоў-мільённікаў пачалі абавязкова правяраць працу электронных прылад падчас агляду пасажыраў. Новыя правілы ўжо дзейнічаюць у Екацярынбургу і Санкт-Пецярбургу: патрабуецца ўключаць тэлефоны, камп’ютары і іншыя прыборы, каб пацвердзіць іх спраўнасць. Пры гэтым змесціва прылад пакуль не правяраецца, піша The Moscow Times.

Адна са станцый Екацярынбургскага метрапалітэна. Фота ілюстрацыйнае

Паводле паведамлення прэс-службы Екацярынбургскага метрапалітэна, мэта новаўвядзення — павышэнне антытэрарыстычнай бяспекі, бо прылады могуць быць выкарыстаныя ў якасці выбуховага прыбора або для пераносу забароненых рэчываў.

У сацыяльных сетках жыхары Екацярынбурга ўжо скардзяцца на новыя правілы. Яны адзначаюць праблему: калі тэлефон разрадзіўся, чалавек не можа скарыстацца метро, выклікаць таксі ці папрасіць сваякоў забраць яго. Калі ж папрасіць патэлефанаваць з чужога тэлефона, гэта можа разглядацца як парушэнне закона.

Падобныя меры ўвялі ў метрапалітэне Санкт-Пецярбурга яшчэ ў жніўні. Там таксама патрабуецца ўключаць электронныя прылады для праверкі, але мясцовае заканадаўства забараняе выкарыстоўваць разеткі для падзарадкі без асаблівага дазволу, што ўскладняе жыццё пасажырам з разраджанымі прыладамі.

Падстава для ўвядзення новых правіл — загад расійскага Міністэрства транспарту № 34 ад 4 лютага 2025 года, які абавязвае правяраць тэхніку не толькі сканерамі, але і праз абавязковае ўключэнне. Раней гэта было толькі магчымасцю, цяпер — абавязак. Падобныя меры ўжо даўно дзейнічаюць у аэрапортах Расіі па Паветраным кодэксе РФ.

Чытайце таксама:

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі

У Польшчы затрымалі ўкраінца, якога падазраюць у падрыве «Паўночных патокаў»

Каментары да артыкула