Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну на ягоны дзень нараджэння
Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну сёння спаўняецца 73 гады, і ў сувязі з гэтым яму патэлефанаваў Лукашэнка.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Gavriil Grigorov / Sputnik Kremlin Pool Photo via AP
Пры гэтай нагодзе, як паведамляе прэс-служба палітыка, абмеркавалі таксама шэраг пытанняў, якія тычацца развіцця беларуска-расійскіх адносін, міжнароднага парадку дня і становішча ў рэгіёне.
На гэтым тыдні Пуцін з Лукашэнкам таксама збіраюцца сустрэцца на саміце СНД у таджыкскім Душанбэ.
Чытайце таксама:
Лукашэнка назваў Пуціна прынцыповым і мэтанакіраваным
Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне
«Ён жыве ў сваім свеце. Часам у гэты свет прыязджае Пуцін». Зяленскі адказаў на прапанову Лукашэнкі