БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, каму належыць вытанчанае французскае бістро ў Мінску. Вам не спадабаецца

7.10.2025 / 12:31

Nashaniva.com

Старшыня НАК Віктар Лукашэнка адкрыў вытанчанае французскае бістро ў Мінску. 

Фота з сацсетак

«Бюро» высветліла, што старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі падаўся ў рэстаратары.

Летась у снежні фірма «Лебядзіны парк», якая знаходзіцца ва ўласнасці ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта на чале з Віктарам Лукашэнкам, зарэгістравала рэстаран Le Château 27. 

Акрамя Le Château 27, «Лебядзіны парк» мае ва ўласнасці яшчэ два пункты грамадскага харчавання блізу элітнага пасёлка Дразды: скандальны рэстаран «Лебядзіны» і кафэ Velmi на 50 пасадачных месцаў.

Апошняе размясцілася ў фізкультурна-спартовым комплексе «Алімпік арэна», які таксама падпарадкоўваецца НАК.

Колькі НАК на чале з Віктарам Лукашэнкам зарабляе на сваіх рэстаранах, журналісты не даведаюцца. Бухгалтарская справаздачнасць «Лебядзінага парку», як, уласна, і ўсяго бізнэсу, звязанага са старэйшым сынам Лукашэнкі, засакрэчаная як падатковая таямніца згодна з пастановай Савета міністраў №1149.

Сам Віктар Лукашэнка аднымі толькі рэстаранамі не абмяжоўваецца. Раней «Бюро» высветліла, што НАК на пару з «кашальком» Лукашэнкі, бізнэсоўцам Аляксандрам Зайцавым, запусціў сетку алкамаркетаў у Беларусі пад брэндам «Дуб зялёны». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула