Стаў вядомы прысуд саўладальніку «Варгеймінга» Кацалапаву
Стаў вядомы прысуд саўладальніку кампаніі Wargaming Мікалаю Кацалапаву. Яго завочна асудзілі да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 50 тысяч базавых велічынь (2 мільёны 100 тысяч рублёў), піша «Вясна».
Мікалай Кацалапаў. Фота з ягонага LinkedIn
Справу разглядаў Мінскі гарадскі суд з 26 жніўня па 8 верасня 2025 года. Мікалаю інкрымінавалі:
- ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці);
- ч. 2 арт. 290‑1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).
Раней дзяржаўныя СМІ сцвярджалі, што Кацалапаў нібыта зрабіў дзясяткі пераводаў у крыптавалюце на сотні тысяч долараў для розных «экстрэмісцкіх» ініцыятыў. У студзені 2023 года яго ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».
Чытайце таксама:
Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў