БЕЛ Ł РУС

Як Купалаўскі тэатр упрыгожылі да 105‑годдзя ФОТЫ

6.10.2025 / 12:15

Nashaniva.com

Летапіс, згодна з постарамі, заканчваецца на 2019‑м годзе. 

Увосень 2025 года Купалаўскі тэатр, які знаходзіцца ў цэнтры Мінска, адзначае 105 гадоў з дня заснавання. На вывешаных постарах, што распавядаюць пра гісторыю тэатра, няма згадак пра народных артыстаў Віктара Манаева, Зою Белахвосцік, пра рэжысёра Мікалая Пінігіна і іншых, якія служылі тэатру дзясяткі гадоў і зрабілі яго такім, якім ён быў да 2020 года, піша «Салідарнасць». 

Рэпертуар, асобы, гісторыя будынка і летапіс сёння на постэрах выглядаюць наступным чынам.

Тэатральныя пастаноўкі «вольных купалаўцаў» можна ўбачыць у Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах.

«Мы пакінулі за плячыма наш дом, але абавязкова вернемся…» Такія словы можна прачытаць на старонцы інстаграма купалаўцаў, вымушаных з'ехаць з Беларусі. Сярод іх Алег Гарбуз, Ігар Сігаў, Валянціна Гарцуева, Дзмітрый Есяневіч і многія іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула